Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуска-расейскі канфлікт разглядаўся ў Брусэлі


Радыё Свабода Беларуска-расейскі нафтавы канфлікт разглядаўся сёньня ў Брусэлі на пасяджэньні Групы Эўразьвязу ў справе паставак нафты.

Камісар Эўразьвязу ў справах энэргетыкі Андрыс Піебалгс сказаў на прэсавай канфэрэнцыі

Піегалгс: “Як вы ведаеце, у нас здарылася спыненьне паставак нафты – прыблізна 1 мільён 600 тысячаў барэляў, гэта каля 12% імпарту Эўразьвязу, што азначае вельмі сур’ёзныя наступствы. На гэтым этапе я магу ўпэўнена сказаць, што ўсе патрэбы ў нафце дзяржаваў-удзельніц Эўразьвязу задавальняюцца. Мы таксама ў нашай групе атрымалі інфармацыю ад прадстаўнікоў Расеі і Беларусі, што ўсе пытаньні, зьвязаныя з пастаўкамі, будуць вырашаныя, ва ўсялякім разе ў бліжэйшыя дні”.

Выканаўчы дырэктар міжнароднага агенцтва ў справе энэргетыкі Клёд Мандзіль зрабіў наступную выснову зь беларуска-расейскага паліўнага канфлікту:

Мандзіль: “ Я думаю, што галоўны ўрок – гэта тое, што такое можа здарыцца. Што можа спыніцца паток у трубаправодзе толькі з прычыны спрэчкі паміж дзьвюма краінамі па-за межамі Эўразьвязу, і гэта сапраўды зьяўляецца сур’ёзнай праблемай”.

У выніку паседжаньня была прынятая заява на адрас Масквы і Менску. Як вынікае з дакумэнту, ЭЗ з’яўляецца найбуйнешым партнэрам і інвэстарам Беларусі і Расеі, а таму, калі Менск і Масква, ізноў спыняць свае пастаўкі ў Эўропу, яны мусяць быць гатовыя да адэкватнай рэакцыі Брусэля.
XS
SM
MD
LG