Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адміністрацыя спэцкамэндатуры вынесла папярэджаньне Артуру Фінькевічу


Любоў Лунёва, Менск Артур адбывае пакараньне ў магілёўскай спэцкамэндатуры за палітычныя графіці. Падчас правядзеньня апазыцыйных акцый адміністрацыя камэндатуры забараняе яму пакідаць памяшканьне інтэрнату.

Палітвязьню адмаўлялі выйсьці ў горад цягам апошніх пяці тыдняў. 6 студзеня яму дазволілі выйсьці на дзьве гадзіны.

Фінькевіч наведаў свайго сябра, прыняў душ і, баючыся спазьніцца, паехаў у інтэрнат на таксоўцы. І ўсё ж крыху спазьніўся: міліцыянты 10 сьнежня склалі на яго пратакол за парушэньне рэжыму -- спазьненьне на 13 хвілін.

Адміністрацыя камэндатуры пагражае Артуру пазбаўленьнем волі: у выпадку трэцяга папярэджаньня “хімію” зьбіраюцца замяніць на турму. Артуру Фінькевічу засталося адбываць пакараньне 11 месяцаў.
XS
SM
MD
LG