Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка едзе ў Маскву?


Радыё Свабода, Масква Як паведамілі нашаму карэспандэнту Юрыю Дракахрусту ў пасольстве Беларусі ў Маскве, заўтра ў расейскую сталіцу мае намер прыехаць Аляксандар Лукашэнка.

Мяркуецца, што ўрадоўцы Беларусі й Расеі выпрацуюць за сёньня і заўтра ўзаемапрымальныя прапановы па спрэчных пытаньнях, якія будуць прынятыя падчас сустрэчы кіраўнікоў абедзьвюх дзяржаваў.

Гэтая інфармацыя была таксама агучаная на тэлеканале НТВ, але ў паведамленьні падкрэсьлівалася, што візыт Лукашэнкі ў Маскву і ягоная сустрэча з Пуціным будуць магчымыя толькі ў тым выпадку, калі на перамовах прэм''ераў Беларусі й Расеі будуць дасягнутыя канкрэтныя дамоўленасьці ў справе нафтагазавага крызысу.

Кіраўнік прэсавай службы А.Лукашэнкі Павал Лёгкі зазначыў Свабодзе, што ня можа пацьвердзіць інфармацыю пра заўтрашнюю паездку кіраўніка беларускай дзяржавы ў Маскву.
XS
SM
MD
LG