Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За час прастою “Гомельтранснафта Дружба” страціла каля мільёна даляраў


Валер Каліноўскі, Менск На прадпрыемстве “Гомельтранснафта Дружба” выйшлі на максымальны ўзровень паставак расейскай сыравіны ў Эўропу -- паведаміў генэральны дырэктар кампаніі Аляксей Касьцючэнка.

Касьцючэнка: “У нас працягваецца зладжаная праца. Мы забясьпечым выкананьне ўсіх тых задач, якія перад намі пастаўленыя і вызначаныя дамоўнымі абавязкамі”.

Каб вярнуць страты ад вымушаных трох дзён прастою, беларускім станцыям нафтаправоду “Дружба” трэба месяц працаваць на максымальнай загрузцы – перапампоўваць каля 240 тысячаў тон нафты за суткі. Паводле неафіцыйных падлікаў, за тры дні прастою страты прадпрыемства “Гомельтранснафта Дружба” склалі каля 1 мільёна даляраў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG