Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Транснефть” выставіла прэтэнзіі да Беларусі на 9 мільёнаў расейскіх рублёў


Валер Каліноўскі, Менск Сёньня намесьнік кіраўніка расейскай кампаніі “Транснефть” Сяргей Грыгор’еў паведаміў “Свабодзе” пра фінансавыя прэтэнзіі да беларускага боку пасьля трох дзён вымушанага прастою нафтаправоду “Дружба” .

Грыгор’еў: “Мы выставілі прэтэнзіі нашым партнэрам, зь якімі ў нас ёсьць дамова. “Гомельтранснафта” мусіць кампэнсаваць нам страты памерам 9 мільёнаў расейскіх рублёў”.

Спадар Грыгор’еў ня выключыў, што “Транснефть” зьвернецца ў суд, калі беларуская кампанія адмовіцца ад кампэнсаваньня гэтых стратаў. Пакуль жа прэтэнзіяў ад расейскіх кампаніяў-пастаўшчыкоў нафты да “Транснефти” няма, і спадар Грыгор’еў спадзяецца, што нейкіх фінансавых патрабаваньняў ад іх і ня будзе.

Грыгор’еў: “А ўвогуле ў вачах усіх, напэўна, больш за ўсё пацярпеў імідж Беларусі. Да гэтага прывялі іх неадэкватныя рашэньні. Іх дзеяньні былі незаконнымі. Папросту лішні раз усе пераканаліся, які сапраўдны імідж Беларусі. Расея ў меншай ступені ад гэтага пацярпела, бо мы ж самі апынуліся закладнікамі сытуацыі”.

Сяргей Грыгор’еў паведаміў, што кампанія “Транснефть” пачала перапампоўваньне нафты толькі пасьля таго, як беларускі бок вярнуў 80 тысяч тон нафты, што былі незаконна сканфіскаваныя. Акрамя таго ён паведаміў: беларускі бок адмовіўся ад усіх ранейшых прэтэнзіяў і гарантаваў прыём і перапампоўваньне расейскай нафты паводле заключанай дамовы.

Кіраўніцтва прадпрыемства “Гомельтранснафта Дружба” адмовілася камэнтаваць інфармацыю пра фінансавыя прэтэнзіі “Транснефти”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG