Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Фёдараў: “На які кампраміс пайшла Расея, да гэтага часу невядома”


Уладзімер Глод, Менск Беларускі палітоляг Андрэй Фёдараў лічыць, што апошняе слова ў канфлікце паміж Беларусьсю і Расеяй пакуль не сказана:

Фёдараў: “Цяжка казаць пра пераможцаў і пераможаных у гэтай вайне, бо, згодна зь беларускай афіцыйнай інфармацыяй, дасягнуты кампраміс. Як я разумею, зь беларускага боку гэта адмова ад увядзеньня мыта на транзыт расейскай нафты. А на які кампраміс пайшла Расея, да гэтага часу невядома. Напэўна, Расея адменіць мыта на экспарт нафты ў Беларусь. Але зноў жа невядома, у якой прапорцыі паміж Масквой і Менскам будзе дзяліцца прыбытак. Таму казаць пра пераможцаў і пераможаных пакуль даволі складана.

Іншая справа, што цяпер беларускаму кіраўніцтву пасьля жорсткіх заяў падчас гэтага канфлікту будзе даволі цяжка тлумачыць сваім грамадзянам цяперашняе становішча. Перабудавацца тут будзе вельмі нялёгка.

На мой погляд, з боку Масквы будуць спробы ціснуць на Беларусь у напрамку найхутчэйшага пераходу на адзіную валюту і прыняцьця Канстытуцыйнага акту. І як беларускія ўлады пасьля нядаўніх пагрозьлівых заяў будуць тлумачыць усё людзям, я зусім не разумею”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG