Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Транснефть” не адмовіцца ад прэтэнзій да беларускага боку


Радыё Свабода “Транснефть” не адмовіцца ад прэтэнзій да беларускага боку, зьвязаных са спыненьнем транзыту і адборам расейскай нафты. “Мы вызначылі страты на 9 мільёнаў рублёў і прад’явілі іх гомельскаму прадпрыемству, — заявіў Інтэрфаксу кіраўнік кампаніі Сямён Вайншток. — Мы будзем патрабаваць вяртаньня гэтых грошай. Пра далейшыя судовыя прэтэнзіі я пакуль сказаць нічога не магу”.

Паводле Вайнштока, нягледзячы на ажыцьцяўленьне транзыту нафты праз Беларусь у поўных аб’ёмах, студзеньскі графік паставак поўнасьцю выканаць ня ўдасца.
XS
SM
MD
LG