Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Суздальцаў: “Весьці перамовы з пазыцыі сілы ў Беларусі не атрымалася”


Уладзімер Глод, Менск Палітоляг Андрэй Суздальцаў, які раней жыў і працаваў у Менску, а летась быў дэпартаваны зь Беларусі і цяпер выкладае ў Маскве, у інтэрвію нашаму радыё сказаў, што, на ягоную думку, Беларусь ня мае шанцаў выйсьці бяз стратаў з канфлікту з Расеяй:

Суздальцаў: “Трэба адзначыць, што Аляксандар Лукашэнка цягам нейкіх дзесяці дзён ужо двойчы публічна саступіў Маскве: калі прыступіў да продажу “Белтрансгазу” і калі адмовіўся ад увядзеньня мыта на пракачку транзытнай расейскай нафты. А гэта азначае, што ўвайсьці ў перамоўны працэс з пазыцыі сілы ў Менску не атрымалася.

Разьлікі на тое, што цяпер можна будзе, так бы мовіць, разьмяняць адмову пра ўвядзеньне мыта на транзыт расейскай нафты праз тэрыторыю Беларусі на адмену Расеяй мыта на ўвоз сваёй нафты ў Беларусь, маюць слабую аснову. Я думаю, пра гэта Менск дамовіцца з Масквой ня здолее.

Справа ў тым, што ў Маскве цяпер надта моцны антыбеларускі настрой. Вельмі хутка адбылася кансалідацыя расейскай эліты. І нават тая частка эліты, якая раней лічылася лобі Лукашэнкі, уздыхнула свабодна. Гэтыя людзі як быццам ад нечага вызваліліся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG