Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі мяркуе вырашыць і цукровую праблему


Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў журналістам, што падчас перамоваў у Маскве будуць разгледжаны таксама пытаньні паставак беларускага цукру ў Расею.

Паводле БЕЛТА, падчас перамоваў бакі маюць намер разгледзець пытаньні зьняцьця абмежаваньняў ва ўзаемным гандлі, каб даць максымальна камфортныя ўмовы для гандлю паміж суб’ектамі абедзьвюх краін.

Беларусь штогод пастаўляе ў Расею каля 400 тысяч тон цукру. Пры гэтым аб’ем спажываньня гэтага прадукту ў Расеі складае каля 6 мільёнаў тон у год. Відавочна, што пастаўкі цукру ня значна ўплываюць на разьвіцьцё гэтага бізнэсу ў Расеі. Паводле С. Сідорскага, у гэтай сувязі рашэньне пра ўвядзеньне квотаў на пастаўкі беларускага цукру ў Расею ці іншыя аналягічныя меры не павінны прымацца расейскім бокам. Паводле спадара Сідорскага, гэту праблему трэбы вырашаць іншым шляхам.
XS
SM
MD
LG