Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь вызваліла 80 тысяч тон затрыманай нафты?


Радыё Свабода Падчас нафтавага канфлікту беларускі бок пачаў забіраць расейскую нафту за аплату мыта.

У сувязі з гэтым расейская кампанія "Транснефть" спыніла пастаўкі праз Беларусь у заходнія краіны.

"Транснефть" у поўным аб''ёме пачала перапампоўваць нафту на беларускую тэрыторыю. Аднак Масква гатовая была гэта зрабіць толькі пасьля таго, як Беларусь накіруе заходнім спажыўцам 80 тысяч тон расейскай нафты, якая была адабрана беларускім бокам у якасьці аплаты мыта.

Паводле прадстаўніка кампаніі "Транснефть" С.Грыгор''ева, 10 студзеня "Гомельтранснефть "Дружба" аднавіла перапампоўку ў Эўропу затрыманай беларускім бокам расейскай нафты.
XS
SM
MD
LG