Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Госьць на Свабодзе – Вінцук Вячорка


Радыё Свабода Сёньня ад 11.00 да 12.00 раніцы адзін зь лідэраў дэмакратычнай кааліцыі, кандыдат у дэпутаты сталічнага гарадзкога савету Вінцук Вячорка будзе размаўляць са слухачамі Свабоды па менскім тэлефоне (8-017) 266-39-52. Пытаньні яму можна задаваць і загадзя: на кругласутачны тэлефон-аўтаадказьнік (8-017) 266-39-52, праз SMS (391-22-24) ці электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).

Вось уражаньні Вінцука Вячоркі ад апошніх сустрэч з выбарцамі:

“Я не зьдзіўляюся з прычыны таго, што ўласна мясцовыя выбары ці мясцовая праблематыка ў людзкой сьвядомасьці знаходзяцца на другім альбо й на трэція пляне.

На шчасьце людзі разумеюць, што яны вытворныя ад вырашэньня праблемаў галоўных – эканамічнай, энэргетычнай і тым самым палітычнай незалежнасьці. Ад таго, ці здолеем мы вырашыць гэтыя праблемы, залежыць у прынцыпе лёс і дэмакратычных сілаў, і лёс Беларусі”.

Якімі бачацца Вінцуку Вячорку пэрспэктывы сёньняшняй сытуацыі? Ці варта дэмакратычным кандыдатам у дэпутаты здымацца з выбараў? Што думае старшыня Партыі БНФ пра маючы адбыцца Кангрэс дэмакратычных сілаў?

Задайце пытаньне вядомаму палітыку, паспрачайцеся зь ім, падзяліцеся сваёй ідэяй!

Яшчэ раз нагадваем нумар кругласутачнага тэлефона-аўтаадказьніка: (8-017) 266-39-52, для SMS-паведамленьняў – 391-22-24. Пытаньні можна дасылаць і праз электронную пошту (rferl.minsk@gmail.com).
XS
SM
MD
LG