Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сяргей Сідорскі прыбыў у Маскву


Радыё Свабода Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі прыбыў сёньня ў Маскву з двухдзённым візытам для перамоваў з кіраўніком ураду Расеі Міхаілам Фрадковым. Падчас перамоваў будуць абмеркаваны актуальныя пытаньні ўзаемнага гандлю. Сярод іншага гаворка пойдзе пра транзыт і пастаўкі нафты, а таксама будуць абмеркаваны пытаньні, зьвязаныя з іншымі групамі тавараў.

Напярэдадні прэзыдэнты Расеі і Беларусі ў тэлефоннай размове абмеркавалі сытуацыю і даручылі сваім прэм’ерам да пятніцы ўнесьці прапановы для вырашэньня нафтавага канфлікту.

Беларускі ўрад правёў пазачарговую нараду прэзыдыюма. Беларускі прэм’ер-міністар заявіў пра адмену ўведзенага раней беларускім бокам мыта на транзыт расейскай нафты.

Сяргей Сідорскі выказаў спадзяваньне, што падчас перамоваў у Маскве “будуць зьняты ўсе супярэчнасьці і прэтэнзіі па пастаўках расейскай нафты ў заходнія краіны, а таксама па пастаўках нафты расейскіх кампаній у Беларусь на нафтаперапрацоўчыя заводы”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG