Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўразьвяз хоча стабільнасьці паставак


Радыё Свабода Сёньня ў Брусэлі адбудзецца нарада рабочай групы Эўразьвязу ў справе паставак нафтапрадуктаў.

Яе ініцыяваў эўракамісар у пытаньнях энэргетыкі Андрыс Пібалгс. На пасяджэньні плянуецца абмеркаваць сытуацыю, выкліканую нафтавым канфліктам паміж Беларусьсю й Расеяй.

Беларускі палітоляг Андрэй Фёдараў:

Фёдараў: “Вядома, што транзыт нафты праз беларускую тэрыторыю па нафтаправодзе “Дружба” быў прыпынены і гэта выклікала пэўную занепакоенасьць у эўрапейскіх краінаў, нягледзячы на тое, што запасы нафты ў іх даволі вялікія – ад двух да трох месяцаў, а ў некаторых нават і болей. Гэта іх бянтэжыць таму, што назіраецца ненадзейнасьць пастаўшчыкоў і транзыцёраў і яны будуць нейкім чынам вырашаць гэтае пытаньне: “Ці шукаць іншых пастаўшчыкоў, ці шукаць іншыя шляхі транзыту?”

Учора ў Брусэлі Эўракамісія абнародавала сваю канцэпцыю энэргетычнай эўрапейскай палітыкі. Новая стратэгія, якую агучыў Жазэ Мануэль Барозу, накіраваная супраць залежнасьці эўрапейскага насельніцтва ад замежных імпартораў прыродных нафты і газу , а таксама на выкарыстаньне альтэрнатыўных крыніцаў энэргіі - ад прыродных да атамных.
XS
SM
MD
LG