Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польшча знайшла альтэрнатыўную нафту


Радыё Свабода, Варшава Польскія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы вырашылі не чакаць аднаўленьня паставак праз нафтаправод “Дружба” і пачалі набываць нафту ў іншых краінах. Польскі ўрад запрапанаваў нафту таксама Нямеччыне.

Намесьнік міністра эканомікі Польшчы Пётр Наімскі заявіў, што танкеры з нафтай прыбудуць ў гданьскі нафтапорт цягам бліжэйшых некалькіх дзён. Наімскі: “Я запрапанаваў таксама нямецкаму ўраду, што ў выпадку патрэбы мы можам падзяліцца гэтай нафтай і зь нафтаперапрацоўчымі прадпрыемствамі Нямеччыны – яны таксама не атрымліваюць нафту з усходу”. Спадар Наімскі, аднак, адмовіўся сказаць, у якіх краінах знойдзеныя альтэрнатыўныя крыніцы паставак нафты. Наімскі: “Два найвялікшыя нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Польшчы – “Лотас” і” Орлен”, пачалі купляць нафту ў іншых краінах і гэта іхнае права паведамляць ці не, у якіх” Між тым аналітык паліўнага рынку Томаш Хмаль заявіў нашаму радыё, што ў такой сытуацыі і Расея і Беларуь могуць панесьці сур’ёзныя страты. Хмаль: Расея, фірмы якія прадаюць расейскую нафту, павінны разумець і разумеюць, што гэта звчыйны гандаль. Для Беларусі – заробак ад транзыту. Калі кліент не задаволены, ён можа знайсьці сабе іншага пастаўшчыка” Дагэтуль Польшча набывала ў Расеі транзітам праз Беларусь амаль 100% нафты, патрэбнай краіне.
XS
SM
MD
LG