Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сідорскі і Фрадкоў абмяркуюць беларуска-расейскі нафтавы канфлікт


Валер Каліноўскі, Менск Нафтавы канфлікт паміж Беларусьсю і Расеяй наблізіўся за завяршэньня пасьля таго, як беларускі ўрад учора ўвечары скасаваў сваё мыта на транзыт расейскай нафты ў Эўропу ў памеры 45 даляраў за тону, і былі адноўленыя пастаўкі нафты ў Эўропу. Гэтае мыта расейскі бок лічыў незаконным і адмаўляўся весьці перамовы да ягонай адмены. Сёньня ў Маскве мае прайсьці сустрэча прэм’ераў Расеі і Беларусі з мэтай далейшага ўрэгуляваньня нафтавага канфлікту.

Кіраўнік беларускага ўраду Сяргей Сідорскі едзе ў Маскву на два дні. Да ягонай сустрэчы з расейскім прэм’ерам Міхаілам Фрадковым папярэднія перамовы былі праведзеныя дэлегацыямі ўрадаў дзьвюх краін. Беларускай кіраваў віцэ-прэм’ер Аднрэй Кабякоў, расейскай – міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Герман Грэф. Гэтыя перамовы пачаліся ўчора па абедзе і доўжыліся да глыбокай ночы. Такім чынам сёньня прэм’еры могуць атрымаць ад іх нейкія праекты пагадненьняў.

Прадстаўнік расейскага ўраду Андрэй Шаронаў ўчора зазначыў пра гатоўнасьць абмеркаваць разьмеркаваньне паміж Расеяй і Беларусьсю мыта ад продажу беларускіх нафтапрадуктаў, вырабленых з расейскай сыравіны.

Шаронаў: “Мы задаволеныя рашэньнем беларускага боку пра скасаваньне мыта, якое на наш погляд, было ўведзенае незаконна. Тым самым галоўная перашкода для пачатку перамоваў зьнятая”.

Беларускі бок на гэтых перамовах спадзяецца перш за ўсё дамагчыся скасаваньня расейскага мыта на пастаўку нафты ў Беларусь у памеры 180 даляраў на тоне, што зрабіла беларускія НПЗ нерэнтабэльнымі.

Сяргей Сідорскі гаворыць, што перамовы будуць весьціся ў рамках захаваньня палажэньняў дамовы аб мытным саюзе з наступнай мэтай:

Сідорскі: “Зьняць усе рознагалосьсі, якія былі ўзьнятыя апошнім часам з тым, каб мы як дзьве краіны саюзнай дзяржавы ўступілі ў гандаль без абмежаваньняў, мытаў і ўзаемных прэтэнзіяў”.

Тым часам у расейскай кампаніі “Транснефть” і ў беларускім прадпрыемстве “Гомельтранснафта Дружба” аднаўляюць на поўную магутнасьць пастаўкі нафты ў Эўропу і падлічваюць страты ад вымушанага прастою.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG