Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Кароль: Беларуская ўлада імкнецца адтэрмінаваць разьвязку не на сваю карысьць


Валер Каліноўскі, Менск Прамежкавыя вынікі расейска-беларускага нафтавага крызысу камэнтуе намесьнік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі Грамада Аляксей Кароль.

Спадар Кароль перакананы ў паражэньні беларускага боку ў нафтавым канфлікце, але мяркуе, што ў А. Лукашэнкі ёсьць шанец захаваць хоць частку ранейшых прэфэрэнцыяў:

Кароль: “Па-сутнасьці гэтае прадпрыемства “Беларусь” мела адзіную крыніцу даходаў, было замкнутае на розьніцу цэнаў на нафту і газ. Зараз усе дзеяньні кіраўніцтва прадыктаваныя тым, што калі гэты прыбытак згубіць, то лопаецца ўся фірма. І наступствы і для кіраўніцтва, і для наёмных працаўнікоў (насельніцтва Беларусі) будуць вельмі цяжкія. Магчыма, што праз апошнія крокі яны спадзяюцца ўтрымаць хаця б частку таго прыбытку і выйсьці на пэўны парытэт. Хаця б 50 на 50. Згублена будзе, але не ўсё, што пагражае цяпер”.

Спадар Кароль перакананы, што жывучы за такім сцэнаром, Беларусь страціла 12 гадоў для аздараўленьня эканомікі і зараз беларуская ўлада імкнецца адтэрмінаваць разьвязку не на сваю карысьць .
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG