Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А. Вайтовіч: Атака Лукашэнкі на Расею захлынулася


Валер Каліноўскі, Менск Прамежкавыя вынікі расейска-беларускага нафтавага крызысу камэнтуе экс-старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу акадэмік Аляксандар Вайтовіч.

Спадар Вайтовіч мяркуе, што беларускі ўрад ўчора атрымаў сур’ёзнае паражэньне ў канфлікце з Расеяй.

Вайтовіч: “Беларусь прадпрыняла наступленьне, нафтавую атаку, можна сказаць, і прыняла гэтае рашэньне пра нейкія мытныя пошліны, хоць нашым Мытным кодэксам не прадугледжаныя ніякія мытныя пошліны на транзытнае перамяшчэньне тавару. Атака захлынулася, была адбітая, Беларусь адступіла на тыя пазыцыі, з якіх яна сыходзіла. І ўсё пачнецца на тых умовах, на якіх Расея ўжо некалькі месяцаў таму прапаноўвала размаўляць і дамаўляцца. Так што гэта вельмі моцнае паражэньне Беларусі, Лукашэнкі”.

На думку спадара Вайтовіча, у расейскага боку пасьля такога канфлікту будзе меней жаданьня падтрымліваць беларускую эканоміку.
XS
SM
MD
LG