Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Варшаве пачаліся курсы беларускіх танцаў і сьпеваў (фота)


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Пабачыўшы аб’яву пра навучаньне беларускім танцам і сьпевам у варшаўскім доме культуры “Dorożkarnia”, што была зьмешчаная ў сталічным дадатку да “Gazety Wyborczеj” я нямала зьдзівіўся – запрашаюць звычайна на танцы ірляндзкія, аргентынскія. На беларускія – упершыню, прычым каштуе адзін урок каля 7 даляраў.

У доме культуры здалёк было чуваць, у якой залі адбываюцца заняткі.

У залі – каля дзясятка пераважна маладых людзей, якія разам з настаўнікам зь Віцебску Алегам Сапрончыкам танчаць беларускую польку.

Апольска: “Я вывучаю сучасны танец, і нашая настаўніца параіла нам наведаць гэтыя курсы. Акрамя гэтага адчувалася нейкая такая патрэба навучыцца беларускім танцам, якія, мабыць, у пэўным сэнсе бліжэйшыя нам. Мне вельмі спадабалася, хаця раней я зусім ня ведала, як беларускі танец выглядае”, - кажа Ганна Апольская якая наведала курсы ўпершыню.

Алег Сапрончык задаволены сваімі навучэнцамі, як зрэшты і беларуска Вераніка Кузаўлёва, якая вядзе лекцыі сьпеву.

Кузаўлёва: “Мяне запрасілі ў Польшчу, і я з задавальненьнем пагадзілася. Заняткі прайшлі добра, весела. Добра ўсе сьпявалі”.

Заняткі пачаліся зь ініцятывы дому культуры “Dorożkarnia” – гаворыць адзін з арганізатараў Якуб Лукоўскі.

Лукоўскі: “Справа ў тым, што гэта нешта незвычайнае, чаго ў нас няма. Шмат пра Беларусь гаворыцца, так, але пра беларускую культуру амаль нічога не вядома. А тут вось ёсьць шанец прыйсьці, пабачыць, узяць удзел”

У студзені скончыцца зімовы курс беларускіх танцаў і сьпеваў – наступны адбудзецца ўлетку.

Беларускія танцы зацікавілі жыхароў польскай сталіцы

Настаўнікі - Алег і Вераніка

Тут адбываюцца заняткі
XS
SM
MD
LG