Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Злачынцаў групоўкі “пажарнікаў” вяртаюць з Масквы


Радыё Свабода, Гомель У Гомель з Масквы дастаўлены першы зь дзесяці затрыманых у Расеі мінулай восеньню чальцоў злачыннай групоўкі, вядомай пад назваю “пажарнікі”.

У крымінальным асяродзьдзі экстрадыяваны “пажарнік” вядомы быў пад мянушкаю “Бык”.

Як сьцьвярджаюць у рэгіянальнай управе Камітэту барацьбы з арганізаванай злачыннасьцю й карупцыяй, “Бык” уваходзіў у бліжэйшае атачэньне кіраўнікоў злачыннай групоўкі. Ён кантраляваў працу прастытутак, а таксама адпраўку дзяўчат у замежныя публічныя дамы. Яму прад`яўленае абвінавачаньне ў стварэньні й дзейнасьці злачыннай арганізацыі. Матэрыялы дасьледаваньня вылучаныя ў асобную справу.

Неўзабаве ў Гомель з суседняй Расеі будуць экстрадыяваныя і астатнія 9 арыштаваных удзельнікаў групоўкі, у тым ліку яе лідэры “Зьян”, “Ліцэн” і галоўны “пажарнік” - Генадзь Бярэзін.

Летась у Гомелі ўжо асуджаныя абласным судом 27 чалавек, якія ўваходзілі ў склад крымінальнай групоўкі “пажарнікі” і займаліся рэкетам, рабаўніцтвам, разбоем і махлярствам.

Цяпер у абласным следчым ізалятары ў закрытым рэжыме вядзецца другі судовы працэс над чарговымі дзевятнаццацьцю “пажарнікамі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG