Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мясцовыя выбары: працягваецца ціск на дэмакратычных кандыдатаў


Радыё Свабода У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаваньне на выбарах у мясцовыя саветы.

Кандыдата ў дэпутаты Пінскага гарадзкога савету Аляксандра Васільева асудзілі на 7 сутак адміністрацыйнага арышту. Яго зьвінавацілі ў дробным хуліганстве падчас нарады мясцовай вэртыкалі з чальцамі выбарчых камісіяў. Паводле абвінавачаньня, кандыдат у дэпутаты нецэнзурна лаяўся.

Васільева затрымалі 8 студзеня. Іншы кандыдат у дэпутаты Пінскага гарсавету Аляксандар Аўсеенка кажа, што Васільеў прыйшоў на сустрэчу кіраўніцтва райвыканкаму з сакратарамі выбарчых камісіяў і пачуў, што ад апошніх патрабуюць падаць у выканкам пустыя блянкі пратаколаў з подпісамі чальцоў выбарчых камісіяў. Паводле Аўсеенкі, Васільеў устаў і сказаў, што гэта фальсыфікацыя і крымінал -- тады яго павалілі на падлогу і выклікалі міліцыю.

На Магілёўшчыне пачалі крымінальную справу супраць круглянскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандра Булаўкіна. Выбаркам абвінаваціў яго ў падробцы подпісу старшыні сходу сяброў суполкі АГП, якая вылучыла яго кандыдатам у дэпутаты. Булаўкін кажа, што мясцовая ўлада помсьціць яму за партыйную і праваабарончую дзейнасьць.

Тым часам Гомельскі палітык, кандыдат у дэпутаты абласнога Савету Віктар Карняенка зьвярнуўся да пракурора вобласьці з заявай. Ён просіць правесьці праверку і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці службоўцаў Гомельскага гарвыканкаму, а таксама супрацоўнікаў абласной дзяржаўтаінспэкцыі.

Паводле Карняенкі, гарвыканкам абмежаваў ягонае права на правядзеньне мітынгу дзеля перадвыбарчай агітацыі, а група супрацоўнікаў дзярджаўтаінспэкцыі 6 студзеня затрымала на дзьве гадзіны яго давераных асобаў – Аляксандра Мілінкевіча, Уладзімера Кацору й Леаніда Судаленку, і беспадстаўна абвінаваціла іх у дарожна-транспартным здарэньні.

Другую заяву пракурору Віктар Карняенка падаў сёньня з прычыны паўторнага затрыманьня 9 студзеня яго давераных асобаў - Уладзімера Кацоры й Галіны Скараход.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG