Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Лукашэнка: фрагмэнты біяграфіі


Уладзімер Глод, Менск Віктар Лукашэнка -- старэйшы з двух сыноў кіраўніка беларускай дзяржавы

Ён закончыў факультэт міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Пасьля вучобы нядоўгі час працаваў у апараце міністэрства замежных спраў.

Служыў у памежных войсках.

Пасьля арміі ўзначальваў службу замежнаэканамічных зносінаў у вядомым сваёй ваеннай прадукцыяй навукова-вытворчым аб’яднаньні “Агат”.

На пачатку 2005 году Віктар Лукашэнка быў прызначаны памочнікам прэзыдэнта ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі. Адначасова ён атрымаў найвышэйшы дыпляматычны ранг -- надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара.

Віктар Лукашэнка жанаты, мае дзіця.

Розныя крыніцы называюць розны год нараджэньня старэйшага сына прэзыдэнта -- 1976 або 1977. Гэта можа стаць важным у 2011 годзе, калі ў Беларусі маюць адбыцца чарговыя прэзыдэнцкія выбары. Згодна з заканадаўствам, 35 гадоў -- якраз тая ўзроставая мяжа, перасягнуўшы якую, грамадзянін Беларусі мае права балятавацца на найвышэйшую дзяржаўную пасаду.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG