Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Сідорскі заўтра накіруецца ў Маскву вырашаць нафтавыя праблемы


Валер Каліноўскі, Менск Прэм’ер-міністар Беларусі Сяргей Сідорскі мае выправіцца заўтра ў Маскву вырашаць праблемы, зьвязаныя з пастаўкамі і транзытам расейскай нафты.

Пра гэта паведаміў прэсавы сакратар беларускага прэм’ера Аляксандар Цімашэнка. Пакуль не вядома, з кім будзе сустракацца ў Маскве кіраўнік беларускага ўраду, бо праграма візыту яшчэ не зацьверджаная.

Тым часам пачалося паседжаньне прэзыдыюму Саўміну Беларусі, прысьвечанае гэтай праблеме. Паводле спадара Сідорскага, беларускі ўрад мае намер ухваліць узважанае рашэньне праблемы транспартаваньня расейскай нафты.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG