Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Канстанцін Баравы: “Расея глядзіць на канфлікт зь Беларусьсю, як у люстэрка”


Алег Грузьдзіловіч, Менск Паводле вядомага расейскага палітыка Канстанціна Баравога, Расея таксама нясе адказнасьць за дзеяньні, за якія цяпер крытыкуе Аляксандра Лукашэнку.

Баравы: “Мы цяпер зьбіраем тое, што самі й пасеялі. Лукашэнка ўзьнік ня сам па сабе -- яго стварыла вонкавая палітыка Расеі, ізаляцыянізм і антызаходняя афарбоўка гэтай палітыкі. Сёньня ўся ягоная неадэкватная ярасьць накіравана супраць Расеі -- і яе эканоміцы ўчыняецца велізарная шкода. Гэтаксама, як і эканоміцы Эўропы. Гледзячы на Лукашэнку, шмат хто з расейскіх палітыкаў мог бы зразумець, як расейская неадэкватнасьць успрымаецца на Захадзе. Мяркую, гэта добры ўрок для тых, хто адказвае за вонкавую палітыку Расеі й яе ажыцьцяўляе. У пэўным сэнсе сёньня Лукашэнка ёсьць дакладным і вельмі жахлівым люстэркам Расеі. Расея раптам убачыла ў гэтым люстэрку самую сябе. Усе злосна лаюцца, але гэта таксама мы. Тое, што робіць Лукашэнка, у іншых формах, але робяць і расейскія палітыкі”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG