Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За дзень прастою “Гомельтранснафта” губляе 400 тысяч даляраў


Радыё Свабода Пра гэта Свабодзе паведаміў галоўны інжынэр РУП “Гомельтранснафта Дружба “Аляксандар Бардоўскі.

Бардоўскі: “Кожны чалавек, які робіць працу, ён разумее, што труба не працуе – грошы не ідуць. Труба зарабляе нам грошы, у сярэднім тысяч 400 даляраў на дзень”.

Спадар Бардоўскі паведаміў, што ягонае прадпрыемства гатовае ў любы момант аднавіць транспартаваньне расейскай нафты і цягам гадзіны вывесьці трубаправод на максымальны рэжым.

Бардоўскі: “Зараз мы выкарыстоўваем гэты перапынак у працы нафтаправоду для выкараненьня тых дэфэктаў, якія былі выяўленыя ў выніку ўнутрытрубнай інспэкцыі і якія пры працуючай трубе не маглі ліквідаваць”.
XS
SM
MD
LG