Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Л.Лантратава: “Сама ідэя “саюзнай дзяржавы” даўно дыскрэдытаваная”


Радыё Свабода Комплекс праблемаў, якія паўсталі вакол транзыту расейскай нафты па тэрыторыі Беларусі – гэта, з аднаго боку, бумэранг вырашэньня газавага пытаньня, зь іншага – цэлы пакет праблемаў унутрыпалітычнага характару ў межах “саюзнай дзяржавы”. Пра гэта заявіла навуковы супрацоўнік Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў Людміла Лантратава.

“Цяпер Лукашэнка абгульвае Маскву, бо менавіта Расея сутыкаецца з нэгатыўнай рэакцыяй краінаў Эўропы ў свой адрас”, – заявіла спадарыня Лантратава ў інтэрвію агенцтву REGNUM. Вынік разьвязаньня канфлікту залежыць ад пазыцыі расейскага боку, ад таго, як Расея сфармулюе свае прыярытэты, сваё бачаньне пэрспэктываў зрабіць рэжым адзінай эканамічнай прасторы зь Беларусьсю больш жорсткім. Тым часам сама ідэя “саюзнай дзяржавы” даўно ўжо дыскрэдытавана, лічыць экспэрт.
XS
SM
MD
LG