Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітолягі: Лукашэнка перастаў быць саюзьнікам Расеі


Радыё Свабода Сытуацыю вакол расейска-беларускага нафтавага канфлікту Свабодзе камэнтуюць палітолягі.

Андрэй Фёдараў зь Менску зьвяртае ўвагу, што да спрэчкі ўчора далучыўся расейскі лідэр Уладзімер Пуцін. Гэта на яго думку, яшчэ раз падкрэсьлівае палітычны падтэкст канфлікту:

Фёдараў : “Умова такая: альбо плаціце грошы, альбо прымайце палітычнае рашэньне аб далучэньні да саюзнай дамовы ў поўнай меры, уводзьце адзіную валюту, канстытуцыйны акт на іх умовах… Гэта не тое, што шантаж, гэта моцны ціск... І тут я думаю, яшчэ вельмі вялікае раздражненьне выклікалі гэтыя 45 даляраў аплаты за тону транзыту нафты, якую ў Маскве лічаць абсалютна незаконнай”.

Паводле менскага палітоляга Андрэя Фёдарава, рэсурсаў у гэтым канфлікце больш у Масквы, але пэўныя рэсурсы мае і беларускі бок, перш за ўсё гэта грамадзкая думка Эўропы, якая бачыць ненадзейнасьць Расеі як пастаўшчыка энэрганосьбітаў.

Дэкан Маскоўскага інстытута міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш перакананы, што вастрыня нафтавага канфлікту выкліканая перш за ўсё тым, што Менск замахнуўся на важнейшую для Расеі рэч – транзыт энэрганосьбітаў:

Коктыш: “Менавіта таму, што Лукашэнка дагэтуль не кранаў транзыт, дасюль ніякіх прэтэнзіяў да яго з расейскага боку не было. Як толькі ён яго крануў, высьветлілася, што Лукашэнка і не саюзьнік ніякі. Пад пытаньнем апынуўся і сам саюз, і тыя прэфэрэнцыі беларускія, якія засталіся. І чым далей гэты канфлікт будзе працягвацца, тым цяжэй будзе гэтую сытуацыю зьмяніць”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG