Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Московский комсомолец”: “Лукашэнка дае зразумець, што ён будзе стаяць да канца”


Радыё Свабода “Бацьку” хутка труба” – матэрыял пад такім загалоўкам друкуе сёньня расейская газэта “Московский комсомолец”.

“…зь Менску гучыць ужо ня проста трывожны званок, а набатны звон. Перапыненьне паставак у Вугоршчыну, Чэхію й Славаччыну азначае, што “бацька” на сваёй тэрыторыі перакрыў ня толькі тую галінку, якая празь Беларусь ідзе ў Польшчу, але й трубаправод, што ідзе ў Эўропу праз Украіну, – піша газэта. – Бо нафтаправод “Дружба”, які стаў знакамітым, падзяляецца на два рукавы акурат у Беларусі. Лукашэнка дае такім чынам зразумець, што ён будзе стаяць да канца. Відаць, “бацькавы” эканамісты здолелі давесьці, што пераможцам у гэтай баталіі выйдзе менавіта ён, намаляваўшы яму вясёлкавую карціну беларускай эканомікі ў сваім крывым люстэрку”.
XS
SM
MD
LG