Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Неабходна нешта рабіць з цяганінай у судах, якая выклікае вялікую колькасьць скаргаў” (1997)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі “Беларуская Крыніца”, 1927 год. Паведамленьне з Савецкай Беларусі:

“Далучэньне Гомельшчыны. 14 сьнежня 1926 г. адбылося ў Гомелі абвешчаньне пастановы ЦВК РСФСР аб скасаваньні Гомельскай губэрніі і прылучэньні частак Гомельшчыны зь пераважаючым беларускім жыхарствам да Беларускай рэспублікі. Аканчальнае прылучэньне Гомельскага павету з м.Гомелем і Рэчыцкага наступіць за месяц”.

“Бацькаўшчына”, 1957 год.

“Ня гледзячы на безаглядны савецкі тэрор пры адначаснай пасыўнасьці Захаду, паўстаньня ў Вугоршчыне не ўдалося здушыць вось ужо на працягу больш як двух месяцаў, а сяньня ёсьць сымптомы, што яно ў тэй або іншай форме будзе прадаўжацца яшчэ доўгі час. Гэтаксама ў Польшчы… Антысавецкія рэвалюцыйныя рухі ў Польшчы з кожным днём павялічваюцца й пагражаюць сур’ёзнымі камплікацыямі. Усьлед за Польшчай і Вугоршчынай, антысавецкія ўзрухі зазначыліся ў Румыніі, Баўгарыі, Славаччыне й насьпяваюць у Ўсходняй Нямеччыне”.

“Имя”, 1997 год. Старшыня Вярхоўнага суду Валянцін Сукала выказваецца пра зьмены ў судовай сыстэме:

“Думаю, найперш неабходна спрасьціць судавытворчасьць, асабліва грамадзянскую. Што да нашай судавытворчасьці, якая зьвязана са строгім пакараньнем, то тут судовая працэдура павінна быць больш устойлівай і няспрошчанай… Неабходна нешта рабіць з цяганінай у судах, якая выклікае вялікую колькасьць скаргаў. Некаторыя справы не разглядаюць гадамі — гэта проста зьдзек зь людзей. Але тут віна ня толькі судзьдзяў: горш сталі працаваць пошта, сувязь, канвойная служба. Хапае ў судах і фанабэрыстага бяздушнага стаўленьня да людзей. Работнікі судоў лічаць, што калі чалавек прыйшоў у суд, дык зь ім можна размаўляць груба, зьвяртацца на “ты”.
XS
SM
MD
LG