Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У “Белнафтахіме” працуюць з поўнай загрузкай


Валер Каліноўскі, Менск Начальнік управы “Белнафтахіму” Мікалай Даўгапалец заявіў Свабодзе, што нафтаперапрацоўчыя заводы Беларусі працуюць з загрузкай 100 адсоткаў магутнасьцяў:

Даўгапалец: “Заводы працуюць у нармальным рэжыме. Абстаноўка ў калектыве нармальная, спакойная, дзелавая. Запасы былі, таму спакойна працуем”.

На колькі хопіць старых запасаў нафты на беларускіх НПЗ – гэта камэрцыйная тайна. Але спадар Даўгапалец спадзяецца, што праблема будзе неўзабаве вырашаная:

Даўгапалец: “Я думаю, як і па газу, дамовімся... Браты, бывае, зьбяруцца і паб’юцца, а потым памірацца… Да канца месяца, а можа і раней, усё вырашыцца”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG