Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна нясе страты ад спыненьня транзыту нафты


Валер Каліноўскі, Менск Аляксандар Дзікусараў, дарадца кіраўніка “Укртранснафты”, паведаміў “Свабодзе”, што ягонае прадпрыемства церпіць пэўныя страты з тае прычыны, што спыніўся транзыт расейскай нафты й па ўкраінскім участку нафтаправоду “Дружба” і прадпрыемства не атрымлівае адпаведнай аплаты за транзыт.

Аднак украінскія НПЗ непасрэдна ад недахопу сыравіны не пацярпелі і працуюць стабільна. Ніякіх прапаноў расейскаму боку выкарыстаць у якасьці альтэрнатывы беларускім трубаправодам украінскія не было, – паведаміў “Свабодзе” спадар Дзікусараў.

Дзікусараў: “Сувязь падтрымліваецца з усімі партнэрамі: у Беларусі, Расеі і Эўропе. Мы вывучаем цяпер сытуацыю, якая склалася ў сувязі з прыпыненьнем транспартаваньня нафты, і вывучаем магчымыя маршруты для павелічэньня аб’ёмаў транспартаваньня нафты сваімі трубаправодамі. Але ніякіх прапаноў Расеі на гэты конт не рабілі”.

Тым часам у Міністэрстве паліва і энэргетыкі Ўкраіны таксама заявілі “Свабодзе”, што пакуль займаюць пазыцыю чаканьня.
XS
SM
MD
LG