Лінкі ўнівэрсальнага доступу

С.Багданкевіч: “Гэта -- азіяцкі мэтад перадачы ўлады”


Уладзімер Глод, Менск Прызначэньне старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі Віктара сябрам Рады бясьпекі камэнтуе для нашага радыё былы сябар гэтай структуры Станіслаў Багданкевіч:

Багданкевіч: “Мабыць, патрэбна ўключаць ува ўладныя структуры больш сваіх сваякоў, каб яны і надалей дапамагалі праводзіць абсалютна таталітарную палітыку. Гэта азіяцкі мэтад, калі можна думаць пра перадачу ўлады ў спадчыну, нават, у пэўнай ступені, пра ўсталяваньне манархіі.

Калі я ўзначальваў Нацыянальны банк і ўваходзіў у склад Рады бясьпекі, дык, памятаю, мы абмяркоўвалі тут самыя галоўныя пытаньні ўнутранай і вонкавай палітыкі. І цяпер да гэтай справы, да пасяджэньняў вышэйшага калегіяльнага органу ўлады ў Беларусі будзе далучаны сын Лукашэнкі. Ну, што яшчэ тут можна сказаць? Сямейнасьць -- гэта тое, што нават савецкая ўлада, камуністычны рэжым асуджалі”.
XS
SM
MD
LG