Лінкі ўнівэрсальнага доступу

М.Чыгір: "Цяпер нам ні ў Расею, ні на Захад"


Уладзімер Глод, Менск Прызначэньне старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі Віктара -- сябрам Рады бясьпекі камэнтуе для нашага радыё былы сябар гэтай структуры Міхаіл Чыгір:

Чыгір: "Камэнтаваць тут асабліва няма чаго. Зразумела, што Аляксандар Лукашэнка давярае сыну, таму і ўключыў яго у склад Рады бясьпекі. Ён — прэзыдэнт, гаспадар, што захацеў — тое і зрабіў. Прызначыў спачатку памочнікам, цяпер увёў у склад Рады бясьпекі".

Карэспандэнт: "Але ж раней, прынамсі, калі Вы асабіста ўваходзілі у Раду бясьпекі як кіраўнік ураду ў ёй не было людзей такога ўзроўню як памочнік — нават прэзыдэнта".

Чыгір: "Ну, значыць, цяпер будуць. Не ў гэтым цяпер, мне думаецца, асноўная справа. Галоўнае, што мы цяпер апынімся ў такой ізаляцыі, што нам не будзе нікуды ходу — ні ў Расею, ні на Захад, ні направа, ні налева".
XS
SM
MD
LG