Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтавы канфлікт можа каштаваць Украіне 120 мільёнаў даляраў


Радыё Свабода Канфлікт паміж Расеяй і Беларусьсю стаў прычынай таго, што Ўкраіна страціла 50 адсоткаў экспарту нафты. Пра гэта сёньня заявіў міністар паліва і энэргетыкі Ўкраіны Юры Бойка перад пачаткам паседжаньня кабінэту міністраў.

Са словаў спадара Бойкі, фінансавыя страты Ўкраіны ад спыненьня працы нафтаправоду “Дружба” могуць скласьці каля 120 мільёнаў даляраў на год і 10 мільёнаў даляраў на месяц. Сёньня нафтаправод “Адэса–Броды”, які працаваў ў рэвэрсным рэжыме й па якім згодна з падпісанымі кантрактамі ідзе 9 мільёнаў тон нафты, спынены, паведамляе “Украинская правда”.
XS
SM
MD
LG