Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Вайтовіч: "Лукашэнка нікому не давярае, акрамя сына"


Уладзімер Глод, Менск Прызначэньне старэйшага сына Аляксандра Лукашэнкі Віктара -- сябрам Рады бясьпекі камэнтуе для нашага радыё былы сябар гэтай структуры Аляксандар Вайтовіч:

Вайтовіч: "Лукашэнка рыхтуе сабе пераемніка. Пра гэта я, дарэчы, пісаў у адкрытым лісьце да яго яшчэ ў 2004-м годзе. А паколькі ён нікому не давярае, акрамя сына, дык, зразумела, што наступным прэзыдэнтам ён бачыць Віктара. Менавіта ў гэтым кантэксьце і трэба разглядаць прызначэньне сына кіраўніка дзяржавы сябрам Рады бясьпекі -- структуры, сяброўства ў якой вельмі абмежаванае і ўключае вузкае кола людзей, выключна ў адпаведнасьці з іхнымі пасадамі.

Аляксандар Лукашэнка разумее, што перадача вышэйшых дзяржаўных паўнамоцтваў сыну -- гэта адзінае выратаваньне для яго. Калі прыйдзецца сыходзіць з гэтай пасады, дык для таго, каб прыхаваць усё тое, што было пры ім, а, можа, нават і не адказваць за нейкія справы, ёсьць толькі адно выратаваньне -- сын".
XS
SM
MD
LG