Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віктар Лукашэнка стаў сябрам Рады бясьпекі


Уладзімер Глод, Менск На нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь зьявілася паведамленьне пра Ўказ прэзыдэнта Беларусі №3 ад 5 студзеня 2007 году.

Паводле яго, уносяцца некаторыя зьмены ва Ўказ ад 23 студзеня 2004 году "Аб складзе Рады бясьпекі Рэспублікі Беларусь". Прынамсі ў склад Рады бясьпекі цяпер уведзены памочнік прэзыдэнта ў нацыянальнай бясьпецы Віктар Лукашэнка -- старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі.

Раней у склад Рады бясьпекі ўваходзілі прэзыдэнт, дзяржсакратар Рады бясьпекі, прэм''ер-міністар, кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта, старшыні абедзьвюх палат Нацыянальнага сходу, старшыня Нацбанку, міністар фінансаў, а таксама кіраўнікі сілавых ведамстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG