Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея не пачне перамоваў з афіцыйным Менскам да скасаваньня мыта


Радыё Свабода Расея не пачне перамоваў з афіцыйным Менскам да адмены мыта на транзыт расейскай нафты і аднаўленьня транзыту ў Эўропу. Пра гэта заявіў журналістам у аўторак вечарам кіраўнік Мінэканомразьвіцьця Расеі Герман Грэф.

Спадар Грэф падкрэсьліў, што расейскі бок разглядае ўвядзеньне афіцыйным Менскам мыта як беспрэцэдэнтную меру, якая не адпавядае міжнародным нормам.

“Мы просім беларускіх партнэраў вярнуцца ў міжнародную прававую прастору, адмяніць рашэньні, якія былі прыняты заднім чыслом”, – дадаў Г.Грэф.

Паводле спадара Грэфа, у міжнароднай практыцы яшчэ ніколі не выкарыстоўвалася такая мера, як мыта на транзыт.
XS
SM
MD
LG