Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларуская дэлегацыя працягвае знаходзіцца ў Маскве


Радыё Свабода Беларуская дэлегацыя для перамоваў па ўрэгуляваньні нафтавай спрэчкі з Расеяй на чале з першым віцэ-прэм’ерам Андрэем Кабяковым працягвае знаходзіцца ў сталіцы Расеі.

Гэта “Свабодзе” пацьвердзіў прэсавы сакратар ураду Беларусі Аляксандар Цімашэнка.

Спадар Цімашэнка спадзяецца, што перамовы па ўрэгуляваньні крызысу “напэўна падоўжацца”.

Раней міністар эканамічнага разьвіцьця і гандлю Расеі Герман Грэф заявіў, што расейскі бок можа пагадзіцца на перамовы толькі пасьля скасаваньня беларускага мыта на транзыт расейскай нафты і аднаўленьня яе паставак транзыту ў краіны Эўропы”.
XS
SM
MD
LG