Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША ня маюць намеру ўмешвацца ў расейска-беларускую спрэчку


Радыё Свабода Аміністрацыя Джорджа Буша лічыць, што Расея і Беларусь самастойна вырашаць свае энэргетычныя праблемы. Пра гэта заявіў журналістам у Вашынгтоне афіцыйны прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША Шон Маккормак.

Паводле спадара Маккормака, “мае месца спрэчка паміж Расеяй і Беларусьсю, і ім трэба самім яе ўрэгуляваць”. Паводле РИА Новости, прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША так адказаў на пытаньне, ці мае намер ЗША нейкім чынам, можа, нават у якасьці пасярэдніка, дапамагчы ў пераадоленьні расейска-беларускіх энэргетычных разыходжаньняў.

Пры гэтым Ш.Маккормак заклікаў дзяржавы, якія імпартуюць энэрганосьбіты, зрабіць высновы з гэтай сытуацыі.

“Для ўсіх, хто, магчыма, за гэтым сочыць, гэта ёсьць урокам, якія паказвае на важнасьць стварэньня мноства крыніц паставак энэргіі, а таксама стварэньня мноства сродкаў дастаўкі гэтых энэрганосьбітаў”,—заявіў прадстаўнік дзярждэпартамэнту ЗША.

Паводле спадара Маккормака, “цягам мінулага году мы бачылі шэраг розных прыкладаў, якія ўказвалі на такія ўрокі і на іх важнасьць”.
XS
SM
MD
LG