Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менск сьвядома справакаваў нафтавы канфлікт?


Радыё Свабода, Прага Беларускія ўлады заяўляюць, што адпампоўвалі нафту з транзытнай трубы ў аб’еме, роўным памеру мыта, усталяванага на мінулым тыдні. Аналітык расейскага Альфа-банку Крыстафэр Віфэр лічыць, што гэта было палітычным рашэньнем.

Віфэр: “Маё меркаваньне, што адпампоўваючы нафту з трубаправоду, беларускія ўлады выдатна ведалі, што Расея скароціць паток у трубе, бо пра гэта заяўлялася раней. Так што я лічу, што Беларусь зрабіла гэта сьвядома, каб выклікаць у Эўропе адпаведную рэакцыю, каб Эўропа зрабіла ціск на Расею і Расея ў выніку гэтага ціску пайшла насустрач Беларусі. Я думаю, яны гуляюць менавіта ў такую гульню”.
XS
SM
MD
LG