Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Зарэмбюка папярэдзілі за выбарчыя плякаты


Сяргей Астраўцоў, Гародня Цяперашні дэпутат Мастоўскага райсавету Алесь Зарэмбюк балятуецца адначасова ў раённы і ў абласны саветы.

Ён атрымаў аднолькавыя папярэджаньні ад раённай выбарчай камісіі і ад акруговай — за тое, што ягоныя плякаты былі наклееныя ня толькі ў прызначаных для агітацыі месцах, якіх у горадзе чатыры. Ён напісаў скаргу ў раённую камісію, паколькі гэтыя плякаты датычылі выбараў у аблсавет; улёткі для ўдзелу ў раённых выбараў яшчэ не атрыманыя з друкарні. Алесь Зарэмбюк тлумачыць такую ўвагу да сябе тым, што ён зьяўляецца ўдзельнікам руху “За свабоду”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG