Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гомельскі актывіст АГП патрабуе ад газэты “Гомельская праўда” зьняпраўджаньня абразьлівых зьвестак


Радыё Свабода Сёньня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомелю распачата дасудовае ўрэгуляваньне пазову старшыні Гомельскай гарадзкой арганізацыі Аб`яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Толчына да афіцыйнай газэты “Гомельская праўда” пра абарону гонару, годнасьці й спраўнай рэпутацыі.

Паводле прапановы судзьдзі Крупадзёрава, бакі пагадзіліся мірным чынам урэгуляваць спрэчку: газэта мусіць зьняпраўдзіць лжывыя і абразьлівыя зьвесткі датычна партыйнага актывіста.

Толчын: “У нашай краіне афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі ня толькі дыскрэдытуюць дэмакратычных актывістаў, але й “апусьціліся” да простай абразы іх як асоб і грамадзян. Беспакарана гэтага пакідаць нельга. Я ня прагну крыві, але лічу: калі ёсьць абраза, яны павінны зьняць зь мяне гэтую абразу, зьняпраўдзіць усе ілжывыя зьвесткі”.

Напрыканцы мінулага году “Гомельская праўда” ў артыкуле “А вы, друзья, как ни садитесь…” пад аўтарствам нейкага Пятра Кузьміна аднесла спадара Толчына “да нізоў дэмакратычнага руху Гомельскага рэгіёну, у абразьлівай форме падала несапраўдныя зьвесткі, назвала актывіста й ягоную жонку бамжамі”.

Прадстаўніца газэты Алена Аленчанка не назвала ў судзе імя аўтара публікацыі, сказаўшы толькі, што гэта -- пазаштатны аўтар.

Андрэй Толчын запатрабаваў, каб у суд 16 студзеня, калі будзе ўзгадняцца тэкст зьняпраўджаньня лжывых зьвестак, зьявіўся й ананімны аўтар.

Ад спагнаньня з газэты й аўтара грашовай кампэнсацыі за ўчыненую маральную страту актывіст АГП адмовіўся.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG