Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне расьце хваля крытыкі адносна энэргетычнай залежнасьці Эўропы ад Расеі


Радыё Свабода, Прага Нямецкі фэдэральны канцлер Ангела Мэркель заявіла сёньня пра свой візыт у Маскву 21 студзеня. Мэта паездкі -правядзеньне перамоваў па энэргетычных пытаньнях з расейскім лідэрам Уладзімірам Пуціным.

Як перадае агенства DPA, у выніку расейска-беларускай нафта-газавай вайны, у нямецкім грамадстве расьце хваля крытыкі адносна энэргетычнай залежнасьці Эўропы ад Расеі. У якасьці альтэрнатывы многія экспэрты прыводзяць атамную энэргію. Да гэтых галасоў далучаецца і Ангела Мэркель.

(Мэркель: ) “Гэта сытуацыя заклікае нас да неадкладных дзеяньняў па выпрацоўцы агульнаэўрапейскай энэргетычнай палітыкі. Апошнія падзеі яскрава прадэманстравалі нашу патрэбу ў такой палітыцы”.

Ангела Мэркель падкрэсьліла, што спрэчкі паміж Масквой і Менскам цалкам разбураюць давер.

(Мэркель: ) “У такім выпадку немагчыма будаваць паўнавартаснае, заснаванае на даверы супрацоўніцтва. Мы мусім абавязкова заявіць Расеі, а таксама і Беларусі: кансультацыі бакоў прынамсі неабходныя, калі ўзьніклі складанасьці. Я спадзяюся, што павінен наступіць нармальны стан”

Перадаецца, што сёньня расейскі прэзыдэнт Уладзімір Пуцін сустрэнецца зь нямецкімі чыноўнікамі, каб абмеркаваць крокі па аднаўленьні паставак нафты ў Эўропу праз Беларусь па трубаправодзе Дружба.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG