Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эўракамісія патрабуе спыніць паліўную спрэчку (абноўлены)


Радыё Свабода, Прага З патрабаваньнем спыніць паліўную спрэчку зьвярнулася сёньня да Масквы і Менску Эўракамісія

Як вынікае з заявы, зьмяншэньне нафтавых паставак у Эўропу адчулі сёньня на сабе многія жыхары Брусэля. Дакладныя ўзьдзеяньні прыспыненьня нафтавага забесьпячэньня будуць дасьледваныя, як і надзейнасьць Расеі у якасьці эканамічнага партнэра, вынікае са звароту Эўракамісіі.

За хуткае ўрэгуляваньне расейска-беларускага канфлікту выступіла і МАГАТЭ. Паводле прадстаўніка Міжнароднай агенцыі па атамнай энэргіі, Эўропа ў выпадку неабходнасьці можа выкарыстаць стратэгічныя нафтавыя запасы.

Эўрапейская камісія лічыць, што расейска-беларускі нафтавы канфлікт ўплывае на сытуацыю ў эўрапейскіх краінах. Нафтаперапрацоўчыя заводы Нямеччыны, Польшчы, Вугоршчыны, Чэхіі м Славаччыны ў многім залежаць ад паставак паліва па нафтаправодзе "Дружба". Прадстаўнік Эўракамісіі Фэран Тарадэлас Эспуні назваў абсалютна непрымальнай сытуацыю, калі пастаўшчыкі і транзытныя краіны не інфармауюць сваіх партнэраў пра рашэньні, якія ўплываюць на пастаўкі энэрганосьбітаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG