Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ці можна чакаць яшчэ адзін ультыматум Масквы?


Алесь Дашчынскі, Менск Паводле расейскага палітоляга Андрэя Суздальцава, нафтапровад даў за месяц у расейскі бюджэт амаль два мільярды даляраў. Ці пойдзе Расея на саступкі афіцыйнаму Менску?

Суздальцаў: “Сытуацыя тупіковая. Настрой Масквы вельмі цяжкі, жорсткі. Размова нават не ідзе пра гандаль альбо пра ўступленьне ў нейкія перамовы. Расейскім бокам выстаўлена ўмова -- зьняцьцё мыта на транзыт нафты. І ў афіцыйнага Менску нічога не атрымоўваецца. Менск спадзяваўся памяняць гэту мыту на расейскую. Але няма нават тэмы такой размовы. Таму беларускую дэлегацыю нават не пусьцілі на парог, і перамоў няма. Сытуацыя вельмі складаная. А з кім перамаўляцца? Размаўляць ня будуць нават з Лукашэнкам. Больш-менш пытаньне можа яшчэ вырашацца зь Сідорскім.

Ясна, што беларускі бок ад мыты адмаўляцца ня будзе. Таму Масква нават ня хоча размаўляць. Не атрымоўваецца правесьці й тэрміновай сустрэчы Пуціна з Лукашэнкам, бо тэмы для размовы няма. Бакі абмяняліся ультыматумамі. Хутчэй за ўсё, трэба бліжэйшым часам чакаць яшчэ адзін ультыматум Масквы, яшчэ больш радыкальны. Бо яна ж ня можа доўга знаходзіцца ў сытуацыі перакрыцьця нафтаправоду. Я думаю, тэма будзе пастаўлена вельмі жорстка адносна мытнай зоны”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG