Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Здароўе Аляксандра Казуліна паляпшаецца


Алег Грузьдзіловіч, Менск Пра гэта жонцы палітыка Ірыне паведамілі 9 студзеня зь віцебскай калёніі, дзе ўтрымліваюць Казуліна.

“Мне сказалі, што ў яго значна зьменшылася апухласьць рук і ног, павысіўся ціск і ўвогуле ён пачуваецца лепей”, -- кажа Ірына Казуліна. Яна таксама спасылаецца на апошні ліст мужа, у якім той піша, што выхад з галадоўкі ідзе добра. Раней турэмныя лекары настойвалі на шпіталізацыі Казуліна, але палітык ад гэтага адмаўляўся, не давяраючы афіцыйнай мэдыцыне.

Нагадаем: прыканцы мінулага году былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін галадаваў 53 дні, пратэстуючы супраць незаконнай, як ён лічыць, улады Аляксандра Лукашэнкі. За кратамі Аляксандар Казулін апынуўся паводле абвінавачаньня ў хуліганстве і арганізацыі вулічных беспарадкаў. Яго асудзілі на 5,5 гадоў зьняволеньня. Між тым, спадар Казулін сябе вінаватым не прызнае й тлумачыць прысуд палітычнымі прычынамі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG