Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея: рэакцыя ўладаў на ўвядзеньне Беларусьсю мыта на нафту


Радыё Свабода Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін даручыў свайму ўраду працягнуць перамовы зь Беларусьсю наконт урэгуляваньня дастаўкі нафты, а таксама наконт вырашэньня пытаньня транзыту нафты. Ён запатрабаваў забясьпечыць інтарэсы заходніх спажыўцоў і расейскіх кампаніяў.

Таксама расейскі прэзыдэнт даручыў ураду выпрацаваць комплекс захадаў для абароны расейскай эканомікі, які тычыўся б усіх аспэктаў узаемадачыненьняў Расеі з партнэрамі, у тым ліку й зь Беларусьсю, паведамляе Інтэрфакс.

Міністар эканамічнага разьвіцьця Расеі Герман Грэф назваў беспрэцэдэнтным з прававога пункту гледжаньня рашэньне Беларусі пра ўвядзеньне мыта на расейскую нафту.
XS
SM
MD
LG