Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Што кажуць менчукі пра беларуска-расейскі энэргетычны канфлікт?


Галіна Абакунчык, Менск Чым завершыцца беларуска-расейскі нафта-газавы канфлікт?

Спадар: “Усё будзе нармальна – памірацца. Хацелася б, канечне, каб гэта было ўзаемавыгодна. А як атрымаецца, як дамовяцца”.

Юначка: “Беларусь, яна, канечне, мае права выстаўляць свае ўмовы і кошты, але напачатку трэба было папярэдзіць сваіх калег, сесьці за стол перамоў і вырашыць гэту праблему. Таму я не сумняюся, што беларусы пойдуць на саступкі”.

Спадар: “Усё гэта пусты ажыятаж. Расея нас падтрымае, а мы, у сваю чаргу, будзем саступаць і глядзець ёй у рот. І ўсё будзе нармальна”.

Спадарыня: “Увогуле, сытуацыя вельмі непрыемная. Хацелася б, канечне, каб усё вырашылася добра. А як яно там будзе – не бяруся прагназаваць”.

Карэспандэнтка: “Чым завершыцца нафта-газавы канфлікт між Беларусьсю і Расеяй?”

Юнак: “Такія пытаньні заўсёды вырашаліся між нашымі краінамі. І надалей так будзе працягвацца. Нехта саступіць”.

Спадарыня: “Дзьве дзяржавы павінны знайсьці кампраміснае рашэньне, не падманваючы адна адну. Інакш жыць далей немагчыма будзе”.

Юнак: “Гэта палітычнае пытаньне. Таму хто ў палітычным пляне мацнейшы, той і атрымае перамогу”.

Спадар: “Пэўна ж, паехалі і дамовяцца нашы зь імі. Зьменшаць крыху мыта, як тыя хочуць. І вось так пакрысе ўсё сьціхне. А што яшчэ можа быць? Расеі ж перапампоўваць нафту патрэбна”.

Юначка: “Беларусь саступіць у кожным разе, бо Расея яе задушыць. Нам перакрыюць усе шляхі, і людзям будзе шмат прасьцей і таньней езьдзіць у аб’езд Беларусі, таньней вырашаць іншыя пытаньні па-за нашай краінай. Нас задушаць як народ і як краіну”.

Спадар: “Беларусь не саступіць, я думаю. У яе маюцца магчымасьці ўплыву. І прыкладам таму ёсьць тое, што перакрылі нафтаправод. Я думаю, кошты на газ будуць зьніжаны”.

Спадарыня: “Прыйдуць да нейкага выгоднага рашэньня – і нам, і Расеі. Але яны крыху ня маюць рацыі, мне падаецца”.

Спадар: “Бяз болю не абыдзецца, канечне. Нешта будзе такое, непрыемнае вельмі”.

Юначка: “Я думаю, што Расея пераможа. Транзыт будзе праз нашу краіну і зь цяперашнім коштам на газ”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG