Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Акцыі расейскіх нафтагазавых кампаніяў патаньнелі


Радыё Свабода Пасьля навагодніх вакацыяў гандаль на расейскай фондавай біржы пачаўся з сур’ёзнага падзеньня аднаго з асноўных індэксаў РТС. Больш за ўсё патаньнелі каштоўныя паперы “Лукойла”, зьнізіліся катыроўкі акцыяў “Сургутнефтегаза”, “Нарыльскага нікеля” й “Газпрому”.

Зьніжэньне катыровак акцыяў расейскіх кампаніяў на фондавых біржах не зьвязана з нафтавым канфліктам Расеі й Беларусі, заявіў у інтэрвію радыёстанцыі “Эхо Москвы” аналітык “Газпромбанку” Міхаіл Зак. На ягоную думку, гэта асаблівасьць гандлю на расейскім рынку ў першыя дні пасьля Новага году. Апроч таго, зьніжэньне катыровак абумоўленае зьмяненьнем усясьветных коштаў на нафту й заходніх індэксаў, адзначае аналітык. Ён таксама лічыць, што ў найбліжэйшы час рынкі будуць непрадказальнымі.
XS
SM
MD
LG