Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафта пойдзе ў Эўропу па альтэрнатыўных маршрутах?


Радыё Свабода Некаторыя нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы Заходняй Эўропы пачалі арганізацыю даставак нафты па альтэрнатыўных маршрутах. Паводле інфармацыі Міжнароднага энэргетычнага агенцтва, у зьвязку са спыненьнем дастаўкі паліва з Расеі, ніякіх стратаў нафтаперапрацоўчыя заводы Польшчы, Нямеччыны, Славаччыны і Вугоршчыны пакуль не панесьлі, бо гэтыя краіны маюць запасы сырой нафты.

Экспэрты Міжнароднага энэргетычнага агенцтва мяркуюць, што эўрапейскі нафтавы рынак вытрывае спыненьне дастаўкі расейскай нафты празь Беларусь. Агенцтва пільна сочыць за разьвіцьцём сытуацыі й заклікае расейскі й беларускі бакі да найхуткага вырашэньня праблемы, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG