Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нафтавыя перамовы прыпыненыя?(абноўлены)


Радыё Свабода Першы канал Беларускага тэлебачаньня паведаміў, што на пачатаку першай гадзіны дня беларуская дэлегацыя на чале з намесьнікам міністра эканомікі Уладзімерам Найдуновым пакінула будынак расейскага Міністрэства эканамічнага разьвіцьця і гандлю. Перад пачаткам перамоваў спадар Найдуноў заявіў, што мова будзе весьціся пра скасаваньне Расеяй мыта на нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь.

У абмен беларускі бок згодны разгледзець пытаньне аб падзеле мыта ад продажу нафтапрадуктаў у расейскі і беларускі бюджэты.

У МЭРГ Расеі раней заяўлялі што для перамоваў патрэбна вызначыць стартавыя пазыцыі бакоў. Раней ва ўрадзе Расеі казалі, што перамовы магчымыя, толькі калі Беларусь скасуе сваё транзытнае мыта на пастаўкі расейскай нафты.

Намесьнік міністра эканомікі Ўладзімер Найдуноў у інтэрвію БелТА таксама паведаміў, што ў Расеі не гатовая перамоўная пазыцыя. Расейскі бок не назваў таксама час, калі гэтыя перамовы могуць аднавіцца. Паводле інфармацыі з афіцыйных крыніцаў, беларуская дэлегацыя пакуль застаецца ў Маскве й будзе чакаць рашэньня расейскага боку.

Беларусь падрыхтавала ўдакладнены варыянт пагадненьня па разьмеркаваньні экспартнага мыта на беларускія нафтапрадукты. Гэты варыянт праекту дакумэнта пакінуты на разгляд рсейскага боку, паведамляе БелаПАН.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG